У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава ў рамках раённага марафона юных выбаршчыкаў “Выбар маладых – наша будучыня” для навучэнцаў старэйшых класаў гарадскіх школ у фармаце адкрытага дыялога прайшла інтэрактыўная гульня “Час выбраў нас!”.
У якасці экспертаў выступілі метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, моладзевы актывіст ГА “БРСМ” Яўген Сачэнка.
Што значыць быць выбаршчыкам, чаму паўналетнім грамадзянам краіны важна рэалізаваць сваё права выбару, навучэнцам расказала Кацярына Хілімончык. Яна нагадала, што праз некалькі гадоў сённяшнія старшакласнікі стануць паўналетнімі і таксама будуць прымаць актыўны ўдзел у жыцці краіны, нездарма дэвіз БРСМ – “Будучыню Радзімы Ствараць Маладым”.
Ірына Мішчанка расказала юнакам і дзяўчатам пра выбарчую сістэму нашай краіны. Затым прысутныя прынялі ўдзел у тэматычных конкурсах. З пазлаў склалі герб і сцяг Беларусі, узгадалі словы гімна краіны, разгадалі бурымэ на тэму выбараў, паўдзельнічалі ў віктарыне “Свет права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь” і тэсце “Я – выбаршчык”.
Падрыхтавала да друку Ірына КАЎКЕЛЬ