Буду інжынерам-танкістам

Падзеі

Мая мама – настаўніца. Кожны год яна цікавіцца ў першакласнікаў кім яны мараць стаць. Амаль усе хлопчыкі малодшых класаў мараць быць танкістамі, маракамі, лётчыкамі і касманаўтамі. Так і я з дзяцінства  марыў стаць танкістам, вадзіць велізарную машыну, насіць зброю, страляць, маршыраваць.

Гады ішлі, трэба было думаць, куды пайсці вучыцца. Я звярнуўся з заявай у раённы ваенны камісарыят, затым прайшоў ва ўстаноўленыя тэрміны прафесійны адбор па стане здароўя, фізічнай падрыхтаванасці і прафесійна-псіхалагічным паказчыку. Закончыўшы 11 класаў, паспяхова здаў ЦТ па беларускай мове, матэматыцы і фізіцы і падаў дакументы на ваенна-тэхнічны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Цяпер я вучуся на 3 курсе. Мы вывучаем інжынерную графіку, тэарэтычную механіку, механіку матэрыялаў, тэорыю механізмаў і машын, дэталі машын. Яшчэ атрымоўваем  ваенна-спецыяльныя  веды Уставаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, навыкі страявой, тактычнай, агнявой падрыхтоўкі. Важнейшай умовай падрыхтоўкі высакакласных спецыялістаў з’яўляецца прыцягненне курсантаў да ваенна-навуковай работы. Яны ўдзельнічаюць у рабоце міжнародных, гарадскіх і ўніверсітэцкіх  навукова-тэхнічных канферэнцыях і алімпіядах.

Жывуць курсанты ў добраўпарадкаваным інтэрнаце па 3-4 чалавекі ў пакоі, забяспечваюцца неабходнымі рэчамі і 3-разовым харчаваннем.

Створаны ўсе ўмовы для вучобы, адпачынку, быту, культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў.

Ягор МАЛЕНЧЫК,
курсант 3 курса ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *