Асаблівая ўвага – дысцыпліне і прафілактыцы

Здарэнні і бяспека

8 лютага ў папраўчай калоніі-пасяленні №26 у аграгарадку Гезгалы прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго тэмы – Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за 2017 год, Выкананне патрабаванняў Дырэктывы №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Віталем Клунейкам сустрэлася з супрацоўнікамі папраўчай калоніі-пасяленні №26. З тэматычнымі дакладамі перад прысутнымі выступілі Віталь Клунейка і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Аляксей Якаўчык.

Асабоваму саставу калоніі пасялення было цікава даведацца пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, аднак другое прытанне было цесна звязана са службовай дзейнасцю і датычылася кожнага члена калектыву.

У прыватнасці, адзначана, што Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь праводзіць мэтанакіраваную работу па выкананні патрабаванняў Дырэктывы №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2017 годзе ладзіўся шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на ўмацаванне службовай дысцыпліны, папярэджанне і спыненне злачынных дзеянняў, адміністрацыйных правапарушэнняў, прафілактыку гібелі асабовага саставу, развіццё ў службовых калектывах агульнай зацікаўленасці ў вырашэнні пастаўленых задач. Сярод зарэгістраваных у 2017 годе парушэнняў, учыненых супрацоўнікамі органаў МУС, – парушэнні правілаў дарожнага руху і транспартнай дысцыпліны, дарожныя аварыі, парушэнні антыалкагольнага заканадаўства, гібель і траўмаванне асабовага саставу. Прынятыя ў 2017 годзе меры прафілактыкі ў цэлым дазволілі захаваць належны ўзровень дысцыпліны сярод супрацоўнікаў МУС. На працягу апошніх гадоў назіраецца скарачэння колькасці ўчыненых парушэнняў. Пытанні дысцыпліны і прафілактыкі і надалей будуць у цэнтры ўвагі кіраўніцтва ведамства.

Ірына СТЫРНІК
Фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *