З яго ўдзелам прайшло пасяджэнне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Важнымі тэмамі пасяджэння сталі дэмаграфічная сітуацыя ў раёне, каардынацыя дзейнасці ў сферы абыходжання з адходамі, звароты грамадзян у дзяржаўныя органы, занятасць насельніцтва і іншыя.
Потым Андрэй Худык правёў прыём грамадзян, выслухаў іх просьбы і пажаданні.
Так, да міністра звярнуліся прадстаўнікі Польшчы, якія займаюцца будаўніцтвам і эксплуатацыяй прыродаахоўных аб’ектаў, з пажаданнем развіць сваю дзейнасць у Беларусі. Яны падрыхтавалі праект, які хочуць рэалізаваць у нашым раёне. Адзін з галоўных напрамкаў праекта – ачыстка сцёкавых вод. Андрэй Худык адзначыў, што дадзеная ідэя мае шанц на рэалізацыю, але спачатку трэба дэталёва вывучыць пытанне – і пасля прымаць адпаведныя рашэнні.
Прыйшла на прыём да міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя дзятлаўчанка, якая жыве непадалёк ад гарадскіх ачышчальных збудаванняў. Жыхарка горада непакоіцца за сваё здароўе, паколькі паветра побач з яе домам мае спецыфічны пах. Рашэнне такой праблемы патрабуе немалых эканамічных выдаткаў, Андрэй Худык узяў пытанне на свой кантроль.
З шэрагам пытанняў і няпростых праблем звярнуліся да міністра жыхары Брэсцкай вобласці. Нягледзячы на тое, што прыём грамадзян праходзіў у суседняй вобласці, брэстчане, каб не адкладваць свае пытанні на доўгі тэрмін, скарысталіся такой магчымасцю і прыехалі ў Дзятлава на сустрэчу з Андрэем Худыком. Міністр уважліва выслухаў грамадзян і растлумачыў, што толькі пасля дбайнай праверкі іх праблемы зможа зрабіць высновы і пры неабходнасці прыняць меры.
Тэкст, фота, відэа Юліі БАКУНОВІЧ