Праведзенымі ў снежні мінулага года кантрольна-аналітычнымі мерапрыемствамі выяўлены шэраг парушэнняў у пастаноўцы тэхнікі на захоўванне ў сельскіх гаспадарках вобласці.
У некаторых КСУП Ашмянскага раёна не забяспечана пастаноўка на захоўванне кормаўборачных камбайнаў, якія на момант маніторынгу прастойвалі пад адкрытым небам на мехмайстэрні, з-за дэфіцыту боксаў і памяшканняў практычна ўся прычапная і глебаапрацоўчая тэхніка ў зімовы перыяд таксама захоўваецца на адкрытай пляцоўцы. Не ва ўсіх збожжаўборачных камбайнах зняты нахільныя камеры, прыспушчаны колы, паслаблены прывадныя рамяні. На адкрытай пляцоўцы захоўвання прычапной тэхнікі знаходзяцца культыватары, глебаапрацоўчыя агрэгаты.
Аналагічныя факты ўстаноўлены ў КСУП «Юрацішкі» і КСУП «Суботнікі» Іўеўскага раёна.
Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці