У вытворчасці Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта знаходзіцца крымінальная справа па факце хуліганскіх дзеянняў, учыненых у пачатку лістапада 2017 года грамадзянкай М. і непаўналетняй А., якія беспрычынна ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна пабілі трох непаўналетніх дзяўчат — навучэнак Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Пацярпелым былі нанесены розныя цялесныя пашкоджанні. У момант учынення злачынства абедзве абвінавачаныя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
Свае паводзіны яны растлумачылі «гарачым» характарам і жаданнем праявіць
сябе. Крымінальная справа падрыхтавана для перадачы ў суд, віна абедзвюх
абвінавачаных даказана. Непаўналетняя А. знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, яе старэйшая «сяброўка» раней ужо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці.
Абвінавачаным пагражае ад аднаго да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Арцём АНТОНЧЫК,
следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта