Перамога ў чэмпіянаце па валейболе

Спорт і турызм

Каманда дзяўчат Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы стала пераможцам турніру па валейболе і ўладальнікам кубка Навагрудскай Епархіі, які прайшоў на базе гімназіі № 1 горада Дзятлава.

У спартыўных спаборніцтвах прымалі ўдзел 8 каманд, яны былі падзелены на дзве групы (гулялі па Алімпійскай сістэме).

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама і благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі Навагрудскай епархіі.

Вольга ЮШКЕВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *