Ваша сфера дзейнасці звязана з інтарэсамі кожнага чалавека і кожнай сям’і. Сваім паўсядзённым клопатам пра людзей вы пацвярджаеце статус Беларусі як краіны сацыяльнай справядлівасці — дзяржавы для народа.
Прыміце нашу сардэчную ўдзячнасць за вашу працавітасць, высокае пачуццё адказнасці.
У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім работнікам сістэмы сацыяльнай абароны, каб ваша высакародная праца прыносіла вам задавальненне і заслужаную павагу тых, каму вы аддаяце сваё душэўнае цяпло. Поспехаў вам у вашай вельмі важнай для нашага грамадства рабоце.
Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт