Ох, ужо гэтая матэматыка

Падзеі

Чалавек у сучасным свеце павінен умець творча вырашаць навуковыя і грамадскія задачы, самастойна думаць і адстойваць свой пункт гледжання. Каб дапамагчы выпрацаваць такія якасці ў школьнікаў, сучасная адукацыя паставіла мэту развіць пазнавальныя і творчыя здольнасці ў вучняў. Адной з формаў такога віду дзейнасці з’яўляюцца прадметныя тыдні.

Для падтрымкі актыўнасці вучняў і захавання цікавасці да прадмета ў гімназіі №1 горада Дзятлава прайшоў тыдзень матэматыкі.

З панядзелка па суботу школьнікі ўдзельнічалі ў конкурсах, онлайн алімпіядах, інтэлектуальных турнірах, гульнях “Слабое звяно”, “Прасцей простага”.

Для вучняў 9 класа было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Ох, ужо гэтая матэматыка”. Навучыць творча мысліць гімназістам дапамог майстар-клас па вырабе навагодніх упрыгажэнняў “Матэматыка і арыгамі”.

Віктарынапа матэматыцы прайшла ў форме займальнага і пазнавальнага падарожжа ў свет алгебры і геаметрыі. Можна з упэўненасцю сказаць, што навучэнцы атрымалі шмат станоўчых эмоцый і новых ведаў.

Удзельнікі тыдня матэматыкі былі ўзнагароджаны граматамі і падзячнымі лістамі.

Наталля КЛІМЕЦ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі №1 г. Дзятлава



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *