У нашай краіне значная ўвага надаецца навядзенню парадку на зямлі. Разам з тым, як паказваюць кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца Камітэтам дзяржаўнага кантролю вобласці, не заўсёды дадзеным пытанням надаецца належная ўвага.
Існуюць факты забруджвання зямель, прылеглых да мехмайстэрняў і фермаў, сцёкамі, захламлення прылеглых тэрыторый адходамі будаўнічага смецця, забруджванее бытавымі адходамі, як правіла, у лясах і прылеглых да садаводчых таварыстваў і населеных пунктаў земляў, не ўвядзенне зямель пасля зносу аб’ектаў вытворчага прызначэння ў абарот, факты самавольнай здабычы прыродных рэсурсаў. Падобныя факты ўстаноўлены ў гаспадарках Свіслацкага, Шчучынскага, Навагрудскага, Ашмянскага раёнаў, у тым ліку ў КСУП «Белагурна»
Дзятлаўскага раёна.
Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці