З 22 па 29 снежня ў Дзятлаўскім раёне праводзіўся агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне прадпрыемстваў, установаў, арганізацый, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, незалежна ад формаў уласнасці, а таксама прыватных падворкаў у горадзе Дзятлаве. 31 снежня на навагоднім прадстаўленні каля цэнтральнай ёлкі ў Дзятлаве былі ўзнагароджаны пераможцы.
Сярод прадпрыемстваў, установаў, арганізацый Дзятлаўскага раёна прызавыя месцы занялі:
1-е месца – Дзятлаўскае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (7 базавых велічыняў);
2-е месца – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Дзятлава” (5 базавых велічыняў);
3-е месца – камунальнае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Дзятлаўскае ПМС” (3 базавыя велічыні).
Сярод уладальнікаў прыватных падворкаў прызавыя месцы размеркавалі наступным чынам:
1-е месца – вуліца Кабяка, дом 3, Мікалай Кашляк (3 базавыя велічыні);
2-е месца – вуліца Камсамольская, дом 19, Віктар Удот (2 базавыя велічыні);
3-е месца – вуліца Гагарына, дом 45, Валянціна Камянецкая (1 базавая велічыня).
Аргкамітэт