Прырода стварыла дзіцячыя гульні для ўсебаковай падрыхтоўкі да жыцця. Таму яны маюць генетычную сувязь з усімі відамі дзейнасці чалавека і выступаюць як спецыфічна дзіцячая форма пазнання, працы, зносін, мастацтва і спорту.
Удзельнікі гуртка “Юны журналіст” Гезгалаўскай сярэдняй школы з задавальненнем наведваюць групу падоўжанага дня. На гэты раз пяцікласнікі прыйшлі дапамагчы выхавальніку Людміле Шпакавай правесці гульні на развіццё мыслення.
Саша Барабан падрыхтавала вядомы ўсім “Кракадзіл”. Яна таленавіта паказала хамелеона, які потым зліваецца са сцяной, бегемота, у якога вельмі тоўстыя бакі, кітайскага воіна і старэнькага дзядулю.
Даша Вараб’ёва павандравала з дзецьмі па гарадах, рассмяшыла удзельнікаў гульні “Глупства”.
Соф’я Лотыш прапанавала адгадаць жывёлу, расліну або персанаж пры дапамозе навадных пытанняў. Дзеці з задавальненнем пазнавалі любімых персанажаў мультфільмаў, назвы кветак.
Вучыліся выхаванцы і правільна пісаць sms, разважаць у час гульні “Праўда-няпраўда”, а гульня “Адно слова” дапамагла ў развіцці абстрактнага мыслення і здольнасці абагульняць.
“Прыходзьце яшчэ”, — прасілі выхаванцы групы старэйшых таварышаў.
Юныя журналісты пра ўсё, што адбывалася ў гэты дзень у групе падоўжанага дня, напісалі ў школьную газету, бо для хлопчыкаў і дзяўчынак малодшага школьнага ўзросту гульня мае выключнае значэнне: гульня для іх — вучоба, праца, сур’ёзная форма выхавання і магчымасць пашырэння уражанняў.
Ала НЕНАРТОВІЧ,
кіраўнік гуртка “Юны журналіст” Гезгалаўскай сярэдняй школы