Большасць беларускіх настаўнікаў будуць абавязаны весці толькі чатыры дакументы. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі нумар 164 ад 27 снежня 2017 года.
Мінадукацыі вызначыла пералік дакументаў, якія абавязаны весці педагогі. Для звычайных настаўнікаў, напрыклад, прадугледжана ўсяго чатыры дакументы, у ліку якіх класны журнал, дзённікі школьнікаў. Адзначаецца, што якіх-небудзь іншых дакументаў настаўнікі запаўняць не павінны. Мінадукацыі патрабуе абмежаваць практыку, калі настаўнікаў прыцягваюць «да выканання работ, якія не адносяцца да выканання іх працоўных функцый».
Пастанова прынята ў мэтах выканання даручэння Прэзідэнта, дадзеных ім на Рэспубліканскім педагагічным савеце ў жніўні 2017 года. Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка ў час форуму падкрэсліваў, што галоўная задача настаўніка — вучыць і выхоўваць дзяцей, а не займацца паператворчасцю.