У Калядным дабрачынным турніры па каратэ ў Мінску, які адбыўся 13 студзеня, удзельнічалі чацвёра дзятлаўчан. Пераможцаю спаборніцтваў стаў Арцём Урбановіч, сярэбраным прызёрам – Аляксандр Бялятка, бронзавым – Дзмітрый Самахвал. У Ягора Лазуты ўзнагароды наперадзе.
Наступны турнір з удзелам нашых каратыстаў адбудзецца ў Дзятлаве. 3 лютага (пачатак прызначаны на 11 гадзін) у гарадскім Цэнтры культуры стартуе VI Адкрытае першынство горада.
Барыс ВАРНА