На выбарчых участках неабходна выконваць наступныя патрабаванні па пажарнай бяспецы:
нельга ўсталёўваць у кабінках для галасавання выключальнікі і разеткі, падвешваць свяцільні на электраправадах, выкарыстоўваць абажуры з гаручых матэрыялаў;
выбарчы ўчастак неабходна забяспечыць вогнетушыцелямі з разліку адзін вогнетушыцель на 75 м кв. (але не менш за два на памяшканне), супрацьпажарным палотнішчам памерамі 2х2 метры;
распрацаваць і вывесіць на спецыяльным стэндзе інструкцыю аб мерах пажарнай бяспекі на выбарчым участку;
выбарчы ўчастак павінен быць забяспечаны не менш чым двума электрычнымі ліхтарамі на выпадак адключэння электраэнергіі;
забяспечыць правядзенне навучання, у тым ліку падрыхтоўкі па пажарна-тэхнічным мінімуме;
арганізаваць праверку ведаў па пытаннях пажарнай бяспекі падначаленых асобаў, копію дакументаў падаць у ІНіП Дзятлаўскага РАНС;
перад пачаткам работы выбарчага ўчастка неабходна старанна агледзець усе памяшканні ў будынку, вызначыць, ці поўнасцю яны падрыхтаваны па патрабаваннях мер пажарнай бяспекі (дастатковасці эвакуацыйных выхадаў і першасных сродкаў пажаратушэння, спраўнасці сродкаў сувязі, пажарнай аўтаматыкі);
аб усіх выпадках спрацоўвання і не спрацоўвання аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі неадкладна інфармаваць у арганізацыю, якая іх абслугоўвае, і органы дзяржаўнага пажарнага нагляду Дзятлаўскага РАНС па тэлефонах 101, 112.
На выбарчым участку не дапускаецца:
курэнне па-за ўстаноўленымі для гэтых мэтаў месцамі, а таксама карыстанне адкрытым агнём;
загрувашчваць шляхі эвакуацыі, подступы да сродкаў пажаратушэння і сувязі;
карыстацца нестандартнымі электранагравальнымі прыборамі, а таксама эксплуатаваць электрапрыборы не заводскай вытворчасці;
устанаўліваць часовыя гандлёвыя кропкі (латкі, буфеты), праводзіць мерапрыемствы на шляхах эвакуацыі з памяшканняў і будынка выбарчага ўчастка.
У ходзе правядзення маніторынгаў былі выяўлены нязначныя парушэнні, па якіх кіраўнікам аб’ектаў накіраваны рэкамендацыі на прывядзенне выбарчых участкаў у адпаведнасць з дзеючымі тэхнічнымі нарматыўна-прававымі актамі па забеспячэнні пажарнай бяспекі.
Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС