Уплыў наркотыкаў на арганізм чалавека

Здарэнні і бяспека

Перад тым, як рашыцца паспрабаваць “разок”, задумайцеся аб тым, што:

наркотыкі ўздзейнічаюць на працэсы нервовай сістэмы, звязаныя з памяццю;

наркаманы паміраюць ад праблемаў са страўнікам, печанню і страўнікава-кішачным трактам, якія ўзнікаюць з-за ўжывання какаіну і гераіну;

у выніку ўжывання наркатычных сродкаў змяншаецца выпрацоўка ферментаў, жоўці, страўнікавага і кішэчнага сокаў, ежа не поўнасцю пераварваецца і засвойваецца;

у наркаманаў прыгнятаюцца палавыя патрэбы і магчымасці. Гінеколагі адзначаюць, што ў дзяўчат-наркаманак хутка развіваюцца атрафічныя працэсы вонкавых і ўнутраных палавых органаў. У наркаманаў звычайна не бывае дзяцей, часта нараджаюцца дзеці з выродствамі;

наркотыкі выраблены з хімікатаў, якія ўздзейнічаюць на паводзіны клетак мозгу, прымушаючы іх згараць, таму што выклікаюць у іх адчуванне таго, што клетка ўжо выканала свой “абавязак”, адправіўшы пэўную колькасць нейратрансмітэраў (пасланняў, праз якія клеткі маюць зносіны);

у выніку ўжывання наркатычных рэчываў перастаюць выпрацоўвацца гармоны, якія адказваюць за пачуццё радасці і задавальнення, а рэцэптары, якія рэагуюць на іх, паступова атрафіруюцца;

сістэма галаўнога мозгу, якая адказвае за кантроль паводзінаў, прыняцце рашэнняў і меркаванні, можа таксама трапіць пад негатыўны ўплыў у выніку празмернага стымулявання галаўнога мозгу пры ўжыванні наркотыкаў;

какаін павышае выпрацоўку рэчываў, якія выклікаюць фарміраванне смяротных клетак на сардэчнай мышцы, такім чынам развіваецца форма сардэчнай недастатковасці;

ужыванне наркотыкаў з часам можа паўплываць на крывяны ціск, павялічыць рызыку параліча сэрца і сардэчных прыступаў у наркаманаў;
наркаманія цесна звязана з такімі захворваннямі, як ВІЧ/СНІД, гепатыт, сухоты.

Алена ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага рай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *