Любы дарослы, калі крыху пастараецца, здольны падарыць сапраўднае свята дзіцяці. А калі пастараецца цэлы калектыў — свята завітае да дзясяткаў дзяцей, як гэта адбылося на Дзятлаўшчыне з ініцыятывы калектыву адкрытага акцыянернага таварыства «Дзятлаўскі сыраробны завод».
Напярэдадні навагодніх і калядных святаў у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» спецыяліст па ідэалагічнай рабоце, яна ж прадстаўніца пярвічнай арганізацыі прадпрыемства ГА «Белая русь», Наталля Зубко, старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі прадпрыемства Аляксандр Кібінь, прадстаўніца пярвічкі завода ГА «Беларускі саюз жанчын» Ірына Панкевіч ад імя калектыву «Сырной страны» наведалі Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і жывуць у прыёмных сем’ях, а таксама навучэнцаў сярэдняй школы №1 і выхаванцаў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава. Да работнікаў завода далучыліся старшыня раённага савета ветэранаў Леанід Кашко і старшыня прярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» Ядзвіга Гушча.
Дзеці былі рады гасцям, тым больш, што прыйшлі яны не з пустымі рукамі: работнікі завода прынеслі салодкія навагоднія падарункі, ўдзельнікі ветэранскага руху — цацкі.
Ірына КАЎКЕЛЬ