7 снежня ў Казлоўшчынскай бальніцы кругласутачнага пражывання работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і Казлоўшчынскага дома культуры правялі канцэрт “Снежная вясёлка”. Ён быў прымеркаваны да надыходзячых святаў — Калядаў і Новага года. Вельмі цёпла сустракалі гледачы артыстаў. Добрыя, вясёлыя песні і жарты дарылі прысутным В. Шпігановіч, У. Бакшук, М. Герасімовіч, М. Міхайлоўская, Д. Міскевіч. Напрыканцы канцэрта насельнікі бальніцы шчыра падзякавалі артыстам за прыемны падарунак.
І. БАКШУК,
культарганізатар сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва