Навагодняя вячэра ў гэтым годзе павінна быць багатай, а ўсе стравы — дастаткова простымі і сытнымі. Сабака вельмі любіць паесці, прычым паесці смачна! Таму будзем старацца яму ў гэтым дагадзіць.
Што ж любіць гаспадар года? Перш за ўсё, вядома ж, усе мясныя стравы. Гэта і закускі, і салаты, і асноўныя стравы. Рыба і морапрадукты хоць і не ў прыярытэце ў Сабакі, але паласавацца далікатэсамі ён таксама не супраць. Тым больш калі прыгатаваць з гэтых прадуктаў смачныя і прыгожыя стравы.
Для прыгатавання салатаў выкарыстоўвайце агародніну і садавіну разнастайных адценняў жоўтага колеру: бульбу і цыбулю, перац і моркву, апельсіны, ананасы. У якасці салодкага падайце лёгкія дэсерты. Мяжы ў навагоднім меню проста не існуе.
Цяжка знайсці чалавека — дарослага або дзіця, які б не чакаў ад навагодняй ночы нейкага цуду. Так давайце ж праявім максімум фантазіі ва ўпрыгожванні і падачы страваў на святочны стол.