“Перамога” прывезла падарункі і святочны настрой (+відэа)

Падзеі

Напярэдадні Новага года і Калядаў калектыў раённай газеты “Перамога” наведаў шматдзетную сям’ю сваёй каляжанкі Наталлі Авярчук. Для сям’і Аверчукоў 2017 год стаў адметным – у Сяргея і Наталлі нарадзілася трэцяе дзіця – дачушка Вераніка.

Шматдзетную сям’ю віншавалі галоўны рэдактар раённай газеты Ірына Камарова і галоўны навагодні персанаж – Дзед Мароз. Старэйшыя дзеткі Ірына і Дзіма чыталі вершы, спявалі і танцавалі каля ўпрыгожанай ёлкі разам з Дзедам Марозам і матуляй, якая на руках трымала маленькую Веранічку.

Ірына Чаславаўна павіншавала дружную сям’ю Аверчукоў з надыходзячымі святамі і пажадала ім ад калектыву рэдакцыі моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Дзеці не ўтойвалі сваёй радасці ад такой увагі да іх, шчыра дзякавалі за падарункі Дзеду Марозу і гасцям.

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *