Печ патрабуе догляду

Здарэнні і бяспека

З пачатку года ў Дзятлаўскім раёне зарэгістравана 5 пажараў, звязаныХ з эксплуатацыяй цеплаагрэгатаў. Прычынай пажараў становяцца парушэнні правілаў эксплуатацыі печаў, мантажу або недахопы пры іх будове.

Колькасць здарэнняў з-за парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі пры выкарыстанні печаў павялічваецца. Асаблівую ўвагу падрыхтоўцы да халадоў неабходна надаць жыхарам прыватнага жылога сектара, у чыіх дамах ёсць печы.

Памятайце, што забараняецца:

• распальваць няспраўныя печы;

• распальваць печы пры дапамозе лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў;

• выкарыстоўваць дровы, даўжыня якіх перавышае памеры топкі;

• сушыць і класці на печы на адлегласці менш за 1,25 м ад топачных адтулінаў паліва, адзенне і іншыя лёгкаўзгаральныя рэчывы і матэрыялы;

• паліць печ з адкрытымі дзверцамі;

• пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду ў доме, дзе паліцца печ.

Акрамя таго, у моцныя халады печ трэба паліць некалькі разоў на дзень.

Гэта дазволіць пазбегнуць яе перагрэву і з’яўлення расколінаў. Попел, шлак, вугаль варта выкідаць у спецыяльна адведзенае месца на адлегласці не бліжэй за 15 метраў ад будынкаў. Паліць печ неабходна за дзве-тры гадзіны да сну.

Памятайце, што нельга:

— убудоўваць у паддахавых памяшканнях гарызантальныя дымавыя боравы, а таксама адтуліны для чысткі дымавых каналаў;

— выкарыстоўваць для кладкі печаў і комінаў сілікатную цэглу (за выключэннем трубаў, вышэйшых за дах);

— выкарыстоўваць для дымавых пячных трубаў керамічныя, азбестацэментныя і металічныя трубы. У выпадку, калі комін зроблены з такіх матэрыялаў, трубу неабходна абкласці глінянай цэглай у межах паддахавай прасторы і вывесці цагляную кладку вышэй за пакрыццё даху на 5-7 вянкоў.

— выкарыстоўваць вентыляцыйныя і іншыя каналы ў якасці комінаў печаў.

Адрамантаваць печ танней, чым ліквідаваць наступствы пажару.

Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *