Не дазваляйце сябе падманваць!

Здарэнні і бяспека

У гэтым годзе Беларусь ускалыхнуў новы трэнд – электрыкі, якія даведваюцца асабістыя даныя грамадзян і прыходзяць у жылыя дамы, кватэры з “абавязковымі праверкамі”. Ашуканцы прыкрываюцца рэпутацыяй энергазабяспечвальных арганізацый і навязваюць грамадзянам аказанне платных паслугаў, такіх як замеры напружання ў электрычнай сетцы, праверка правільнасці працы лічыльніка, замена аўтаматычных выключальнікаў, — і пасля агляду прапануюць на месцы заключыць дагавор на аказанне паслугаў на платнай аснове.

Схема амаль заўсёды аднолькавая: вам тэлефануюць і кажуць, што ў кватэры неабходна праверыць электрыку. Прыходзіць спецыяліст, які аглядае сістэму і просіць падпісаць дамову. У выніку, калі няправільна або няўважліва прачыталі дакументы, вы згаджаецеся на аказанне платных паслугаў нейкай камерцыйнай арганізацыяй. Аспрэчыць такі дакумент складана, бо ўсё робіцца ў рамках закона і па вашай згодзе.

Не дазваляйце сябе падманваць! Работнікі Дзятлаўскага раёна электрычных сетак заключаюць дагаворы электразабеспячэння на падачу электрычнай энергіі з абанентамі для бытавога спажывання, у якім тлумачыцца прадмет дагавора, абавязкі бакоў і правы бакоў, і хацелася б заўважыць, што гэты дагавор заключаецца бясплатна. Перш чым падпісваць якія-небудзь дакументы, патрабуйце ў работніка прад’явіць пасведчанне асобы.

Звяртаем увагу, што ўсе работнікі Ваўкавыскіх электрычных сетак, якім падпарадкоўваецца Дзятлаўскі РЭС, пры наведванні спажыўцоў у абавязковым парадку павінны мець пры сабе пасведчанне, якое змяшчае нумар; імя, імя па бацьку супрацоўніка; структурнае падраздзяленне, у якім ён працуе; пасаду і фатаграфію.

Пасведчанне ў абавязковым парадку змацоўваецца пячаткай і подпісам кіраўніка арганізацыі.

Персанал рамонтных брыгад апрануты ў спецадзенне з лагатыпам РУП “Гроднаэнерга”.

Кантактны тэлефон групы збыту Дзятлаўскага раёна электрычных сетак 2-13-74.

Адміністрацыя Дзятлаўскага РЭС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *