Напярэдадні надыходзячых навагодніх святаў Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь інфармуе грамадзян аб тым, што, згодна з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, нарыхтоўка навагодніх дрэваў іглічных пародаў, у тым ліку навагодніх ёлак, ажыццяўляецца:
на спецыяльна створаных плантацыях навагодніх дрэваў іглічных парод, у тым ліку навагодніх ёлак;
пры правядзенні высечак догляду ў лясах з ліку дрэваў, якія высякаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі лесаводства;
у парадку расчысткі трасаў, прасек, палос адводу, ліній электраперадач на лесасеках галоўнага карыстання і суцэльных санітарных высечак, калі на дадзеных лесасеках маладняк не абавязкова захоўваць.
Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі ў прамысловых мэтах ажыццяўляюць пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другарадных лясных рэсурсаў толькі пры наяўнасці ляснога білета ў межах прадастаўленых ім участкаў ляснога фонду. Юрыдычныя асобы, якія вядуць лясную гаспадарку, пры нарыхтоўцы другарадных лясных рэсурсаў і ажыццяўленні пабочнага лесакарыстання афармляюць лясны білет ва ўстаноўленым парадку. Самавольная нарыхтоўка навагодніх дрэваў іглічных парод забаронена.
За парушэнні пры нарыхтоўцы навагодніх дрэваў іглічных парод, у залежнасці ад іх характару, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да пяцідзесяці базавых велічыняў на фізічных асоб і да трохсот базавых велічыняў на юрыдычных асоб.
У Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету кругласутачна працуюць тэлефоны даверу (8-01562)6-63-65 і 8-029-6501951 (Velcom), па якіх можна паведаміць аб вядомых парушэннях у галіне аховы прыроды. У зону адказнасці інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі і Зэльвенскі раёны.
Генадзь ШЛЫКОВІЧ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету