Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе, што 4 ліпеня 2017 года ўступіў у дзеянне Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №240 “Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў” (далей — Указ).
У адпаведнасці з Указам банкамі Рэспублікі Беларусь прадастаўляюцца субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі і субсідыі на пагашэнне асноўнага доўгу па гэтых крэдытах грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.
Субсідыя на выплату часткі працэнтаў (субсідыі) прадастаўляецца грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў і ажыццяўляюць у Дзятлаўскім раёне:
будаўніцтва жылых памяшканняў у эканамічных шматкватэрных і блакіраваных жылых дамах тыпавых спажывецкіх якасцяў, пералік праектаў (серый) якіх зацвярджаецца Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва, а таксама ў шматкватэрных і блакіраваных жылых дамах іншых праектаў (серый), праектная
дакументацыя на будаўніцтва якіх зацверджана ва ўстаноўленым парадку да 1 чэрвеня 2013 года;
будаўніцтва (рэканструкцыю) аднакватэрных жылых дамоў;
рэканструкцыю жылых памяшканняў.
Атрымаць падрабязную інфармацыю аб прадастаўленні вышэйзгаданых субсідый можна па тэлефоне 6-01-73 або звярнуцца ў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта (каб. 307).
Сяргей ГАРОДКА,
галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама