Ёлка гары, але не згарай

Здарэнні і бяспека

Навагодняе свята не абыходзіцца без ёлкі. Не забывайце, што пры ўстаноўцы і эксплуатацыі лясной госці трэба выконваць правілы бяспекі.

Ёлку неабходна абавязкова замацаваць на ўстойлівай падстаўцы, пры гэтым галіны і вершаліна не павінны дакранацца да сценаў і мэблі. Стаўце яе далей ад ацяпляльных прыбораў, тэлевізара, батарэй. Дываны і дывановыя пакрыцці з-пад ёлкі лепш прыбраць.

Штучныя ёлкі могуць лёгка ўзгарацца, а пры гарэнні выдзяляць таксічныя рэчывы.

Электрычную гірлянду лепш за ўсё набыць у магазіне.

Што датычыцца свечак, то яны павінны быць добра замацаваны на незгаральных падстаўках (фарфоравых, керамічных, шкляных, металічных), размешчаных далей ад ёлкі, мэблі і занавесак, а таксама ад месца для танцаў, каб іх не маглі выпадкова закрануць або перакуліць.

Дзмітрый БОБIН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *