Як атрымаць выпіску

Падзеі

Пытанне: У мінулым годзе атрымаў інфармацыю з індывідуальнага асабовага рахунка застрахаванай асобы. Ці можна ў гэтым годзе атрымаць яе яшчэ раз, але толькі па адным месцы працы?

Адказ М. Жыдко, начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва:

— Прадастаўленне інфармацыі аб стане індывідуальнага асабовага рахунка фізічнай асобе рэгулюецца парадкам прадастаўлення інфармацыі застрахаванай асобе і страхавальніку, зацверджаным пастановай праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2009 года №18 (далей — парадак).

У адпаведнасці з парадкам, для атрымання інфармацыі неабходна звярнуцца ў раённы аддзел Фонду (любы), прад’явіць страхавое пасведчанне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і дакумент, які сведчыць асобу, а таксама запоўніць заяву па ўстаноўленай форме. На працягу 10 дзён з дня прыняцця заявы інфармацыя з асабовага рахунка будзе выдадзена бясплатна або выслана заказным лістом на ўказаны ў заяве адрас. Прадастаўленне звестак выбарачна за пэўны перыяд, па вызначаным месцы працы або ў любым іншым выглядзе, не ўстаноўленым парадкам, не прадугледжана. У выпісцы змяшчаецца інфармацыя, якая ёсць у індывідуальным асабовым рахунку застрахаванай асобы за перыяд з 1 студзеня 2003 года па 31 снежня года, які папярэднічае даце звароту.

Выпіска з індывідуальнага асабовага рахунку дае магчымасць атрымаць падрабязную інфармацыю аб перыядах працоўнай дзейнасці, месцах працы, памеры налічаных працадаўцам выплат, на якія налічваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы, дапамогаў па часовай непрацаздольнасці, страхавых узносаў. Калі грамадзянін лічыць, што якія-небудзь звесткі не ўлічаны або ўлічаны не поўнасцю, у яго з’яўляецца магчымасць загадзя звярнуцца да працадаўцы для іх удакладнення.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва: www.ssf.gov.by.

Т. ГРЫЦУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *