Неяк, стоячы ў старонцы
Сведкам стаў адной гамонцы.
— Куды мылішся, Альжбэта?-
Запыталася кабета.
— Ой, Марыся, хай і дзіва,
Гэты раз скажу праўдзіва —
Хоць на пошту шлях няблізкі,
Еду афармяць падпіску.
— Што ж выпісваць будзеш гэта?
“Форбс”, “Бурду”, “Жыццё”, “Кабету”?..
Хіба ж зноў лімітавана
Ад замежнага дурмана
Думка браткі-беларуса?
Зноў падпіска пад прымусам?
— Не вядзі подкоп свой тонкі,
Бо прыхільнік я раёнкі, —
Так Альжбэта адказала,
— З ей я ведаю нямала…
— Яшчэ скажаш, што раёнка
Думак і парад скарбонка?!
Не смяшы мяне , Альжбэта,
Ты ж — разумная кабета.
— Адкажу табе без жарту.
Смеху твае кпіны варты.
Я з раёнкі гэты год
Мела неблагі даход,
Бо чытаючы раёнку
Берагла сваю скарбонку.
Больш трох тысячаў за год
Дадатковы мой даход,
Альбо трыццаць міліёнаў.
Да грашовых тых законаў…
— І якім жа чынам гэта
Ты дабілася , Альжбэта?
— Там рэальная рэклама,
Без падвоха ці падмана,
І лагістыка ды цэны
Вымываюць мноства “пены”,
Ды мясцовыя навіны
Для развагі , як пружыны…
На майстрах, дзвярах, курах…
Зберагла! Самой аж жах!!!
— Ай. Альжбэта!!! Ой, Альжбэта!!!
Наймудрэйшая кабета!!!
Паімчым на пошту разам,
А другое — “ медным тазам”
Весялей , як шлях няблізкі,
Разам афармляць падпіску.
У газетную скарбонку
Пакладу і я раёнку.
* * *
Тут і я акрэсліў мэту —
Хутка следам за Альжбэтай!
Уладзімір ЕРМАКОВІЧ