Паважаныя работнікі і ветэраны ДРБУ-119! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з юбілеем!
Дарогі, нібы жыццёва важныя артэрыі, злучаюць гарады і вёскі нашага краю, забяспечваюць дзейнасць прадпрыемстваў і арганізацый, робяць людзей бліжэй адзін да аднаго. А якасць дарожных работ абумоўлівае якасць жыцця жыхароў вобласці, рост рэгіянальнай эканомікі. Работнікі вашай галіны неаднаразова даказвалі, што ўмеюць працаваць прафесійна. Выказваем асаблівую падзяку ветэранам галіны, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё дарожнага комплексу вобласці і раёна, і, вядома, тым, хто сёння ўпэўнена працягвае іх справу ў калектыве Дзятлаўскага ДРБУ-119.
Дзякуючы ініцыятыўнай і добрасумленнай працы дарожнікаў, галіна сёння паспяхова развіваецца, працуе стабільна, выконваючы задачы па задавальненні патрэбаў насельніцтва, далейшым павышэнні якасці абслугоўвання і надзейнасці перавозак, мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры, удасканаленні сферы паслугаў, развіцці рэсурсазберагальгых тэхналогій.
Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці, аптымізму, жыццёвай энергіі і толькі роўнай дарогі! Няхай дома вас заўжды чакаюць родныя і блізкія!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт