20 снежня ў аддзяленні паштовай сувязі “Дзятлава-1” прайшоў дзень падпісчыка. Мерапрыемства ўжо стала традыцыйным для жыхароў раёна. Яны маглі не толькі падпісацца на выданні, але і паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі. Яе прапаноўвала “раёнка”.
Хто яшчэ не паспеў падпісацца ў час акцыі, можаце гэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.
Вольга ЮШКЕВІЧ