Акцыя «Нашы дзеці» ў Мінску аб’яднае больш за 80 тыс. дзяцей

Падзеі

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» ў Мінску аб’яднае больш за 80 тыс. дзяцей, паведаміла загадчыца сектара інфармацыі і рэкламы Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Іна Білічэнка.
Таксама ў сталіцы ў час рэспубліканскай акцыі пройдзе больш за 220 дабрачынных мерапрыемстваў.

Урачыстае адкрыццё акцыі адбудзецца 11 снежня ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Гасцямі свята стануць дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. Педагогі і дзіцячыя творчыя калектывы сустрэнуць запрошаных вясёлымі гульнямі і конкурсамі, займальнымі майстар-класамі «Навагодняя паштоўка», «Навагодні сувенір», «Навагодняя цацка», «Роспіс і дэкор», а таксама шоу-праграмай «Падарожжа ў навагоднюю краіну», дзе дзяцей чакае сустрэча з казачнымі героямі і самым любімым чарадзеем — Дзедам Марозам. Акрамя таго, гасцей свята чакаюць інтэрактыўная пляцоўка «Зімовыя забавы», мультсалон «Навагоднія кінаказкі» і караоке «Навагодняе папуры». Прыемным сюрпрызам для дзяцей стануць салодкія падарункі.

У цырымоніі адкрыцця таксама прымуць удзел кіраўнікі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, якія павіншуюць з Новым годам і Калядамі.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *