Абмяркоўваем Дэкрэт №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»

Эканоміка і сельская гаспадарка

Ігар Лашчэўскі, рамеснік па рамонце абутку:

— Працую ў гэтай сферы ўжо 20 гадоў. Моманты бывалі розныя, назапашаны вопыт работы.

Цяпер перайшоў на рамесную дзейнасць — рамантую абутак дома. Плюс у тым, што не трэба плаціць за арэнду, але жыву ў вёсцы, таму кліентаў мала. А ўвогуле, час усё пакажа.

Даведка:
хто атрымаў магчымасць самазанятасці?

Не трэба рэгістраваць ІП тым, хто займаецца наступнымі відамі дзейнасці:

рэалізацыя самастойна прыгатаваных кулінарных вырабаў;

прадастаўленне месцаў для кароткатэрміновага пражывання фізічных асобаў;

выкананне па заказах спажыўцоў работ па рамонце мэблі, гадзіннікаў, абутку;
пашыў адзення;

настройка музычных інструментаў;

распілоўка дроваў, пагрузка грузаў;

кладка печак і камінаў, выкананне аддзелачных работ;

аказанне грамадзянам паслугаў па распрацоўцы вэб-сайтаў, абслугоўванні камп’ютарнага і перыферыйнага абсталявання;

паслугі па дызайне памяшканняў, інтэр’ера, мэблі, адзення і абутку, графічным дызайне;

цурульныя, касметычныя паслугі.

Ірына КАЎКЕЛЬ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *