Злачынствы супраць маральнасці

Здарэнні і бяспека

Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта правёў расследаванне па крымінальнай справе на грамадзяніна М., які ў стане алкагольнага ап’янення 5 кастрычніка 2016 года і 12 лістапада 2016 года дома ўвечары з дапамогай мабільнага тэлефона «Fly IQ 446» зрабіў два парнаграфічныя фотаздымкі.

Іх мужчына захоўваў у тэлефоне з мэтай далейшага распаўсюджання. Скарыстаўшыся сеткай Інтэрнэт і мабільным дадаткам «Viber», у якім зарэгістраваны, М. наўмысна, ігнаруючы нормы маралі, распаўсюдзіў (адправіў раней незнаёмым грамадзянкам І. і К. на іх абаненцкія нумары) фотаздымкі парнаграфічнага зместу.

Сваімі наўмыснымі дзеяннямі ён учыніў злачынства, прадугледжанае часткай 2 артыкула 343 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (выраб і захоўванне з мэтай распаўсюджання, распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт).

Гэты выпадак не адзінкавы. Грамадзянін В. у 2014 годзе, знаходзячыся па месцы жыхарства, з дапамогай персанальнага камп’ютара, падключанага да Інтэрнэту, наўмысна размясціў і захоўваў для распаўсюджання ў інтэрнэце на сайце «vk.cоm» на створанай ім старонцы даступныя для прагляду і прагледжаныя відэазапісы, якія, адпаведна экспертызе, з’яўляюцца парнаграфіяй. Сваімі дзеяннямі В. учыніў злачынства, прадугледжанае часткай 2 артыкула 343 КК РБ.

Следчы камітэт папярэджвае: калі чалавек з дапамогай смартфона або камп’ютара скапіруе ў Інтэрнэце файл парнаграфічнага зместу і размесціць яго на сваёй асабістай старонцы, і гэты файл будзе прагледжаны або «лайкнуты» карыстальнікамі Інтэрнэту, дзеянні гэтага чалавека падпадуць пад санкцыі артыкула 343

Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Варта таксама ведаць: апраўданні вінаватага тыпу «не ведаў, што парнаграфія забаронена законам» судом не ўлічваюцца і не вызваляюць падсуднага ад адказнасці.

М. ЛІТАВАР,
следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *