Віншаванне Прэзідэнта Беларусі са 100-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі

Улада

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас са знамянальнай датай — 100-гадовым юбілеем Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У сусветнай гісторыі ёсць вехі і падзеі, якія ўплываюць на лёсы народаў, прадвызначаючы іх далейшае развіццё.

Кастрычнік 1917 года азнаменаваны з’яўленнем на палітычнай карце краіны з прынцыпова новым укладам і абвяшчэннем права нацый на самавызначэнне.

Сфарміраваныя ў перыяд Савецкага Саюза сацыяльна-эканамічныя прынцыпы пакладзены ў аснову развіцця прамысловага, навуковага, сельскагаспадарчага і сацыяльнага патэцыялу сучаснай беларускай дзяржавы.

Сёння мы жывём у суверэннай, незалежнай краіне. Сваім розумам, талентам і працавітасцю будуем моцную, стабільную дзяржаву, у якой галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца чалавек — сапраўдны патрыёт і гаспадар роднай зямлі.

Жадаю вам моцнага здароўя, міру і поспехаў у працы на карысць нашай Айчыны.

Аляксандр Лукашэнка



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *