У Дзятлаўскім раёне быў падведзены вынік другога этапу рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё”. Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Бобін сумесна з прадстаўніком Чырвонага Крыжа Таццянай Зінкевіч правялі прафілактычныя гутаркі з наведвальнікамі кафэ “Лепім самі”, а таксама ў працоўных калектывах КСУП “Дварэц-Агра” Дзятлаўскага РГЗ. У час выступленняў асаблівая ўвага надавалася пытанню небяспекі курэння ў ложку. Былі прыведзены лічбы загінулых па гэтай прычыне людзей у раёне і вобласці. Акрамя таго, інспектар РАНС расказаў аб мабільным дадатку “МНС — дапамога побач” і яго прызначэнні. Удзельнікі акцыі атрымалі лістоўкі і памяткі на супрацьпажарную тэматыку.
Т. ГРЫЦУК