Разбіраліся ў асаблівасцях работы

Здарэнні і бяспека

У Дзятлаўскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь прайшоў семінар-вучоба па пытаннях забеспячэння ліцэнзаванай ахоўнай дзейнасці. Абмеркавалі асаблівасці такой дзейнасці, памылкі, якія найчасцей сустракаюцца пры яе ажыццяўленні і выяўляюцца ў час планавых праверак.

На мерапрыемства былі запрошаны кіраўнікі і адказныя асобы арганізацый, якія маюць ліцэнзію на ахоўную дзейнасць. У семінары-вучобе таксама прымала ўдзел кіраўніцтва раённага аддзела ўнутраных спраў

Дзятлаўскага райвыканкама і Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы.

У час семінара патлумачылі парадак прыёму на работу, праходжання навучання работнікаў аховы, агульны парадак ажыццяўлення ліцэнзаванай ахоўнай дзейнасці.

А. ЗЕНАЎ,
спецыяліст па ліцэнзаванні ліцэнзійна-кантрольнай групы штаба Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *