Прызёры абласнога этапу конкурсу «Патрыёт.by»

Падзеі

Сёлета свой праект на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Патрыёт.by» ў Гродне прадставілі навучэнцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава Аляксей Пацыновіч і Лізавета Салата.

Пад кіраўніцтвам настаўніцы Вольгі Міхайлаўны Старыкавай яны стварылі сайт «Великие умы земли Дятловской», дзе змясцілі біяграфіі, узнагароды, вынаходніцтвы і патэнты 21 знакамітага ўраджэнца нашага раёна. Кемлівым і актыўным наведвальнікам сайта аўтары прапануюць яшчэ і інтэрактыўныя практыкаванні на замацаванне атрыманай інфармацыі. Ёсць на сайце і свой слоўнік — «Гласарый», дзе можна знайсці дакладныя факты пра навуку і яе галіны.

На абласным этапе конкурсу «Патрыёт.by» навучэнцы прадставілі свой праект у намінацыі «Ах, колькі нам цудоўных адкрыццяў рыхтуе дух асветы…». У гэтай намінацыі былі прадстаўлены камп’ютарныя гульні і творчыя праекты аб навуковай і гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, дасягненнях беларускага народа ў розных сферах.

Журы, у склад якога ўваходзілі выкладчыкі кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэт імя Янкі Купалы, высока ацаніла праект дзятлаўчан. У выніку, работа Аляксея Пацыновіча і Лізаветы Салата была адзначана дыпломам за другое месца абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Патрыёт.by».

Аўтары праекта запрашаюць жыхароў раёна наведваць іх сайт і знаёміцца са занакамітымі ўраджэнцамі Дзятлаўшчыны — вучонымі, вынаходнікамі, грамадскімі дзеячамі.

І. КАЎКЕЛЬ



1 комментарий по теме “Прызёры абласнога этапу конкурсу «Патрыёт.by»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *