У ходзе праверак Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці выявіў шматлікія парушэнні патрабаванняў заканадаўства пры аплаце працы кіраўнікам арганізацый.
Парушэнні, якія прывялі да залішняй выплаты заработнай платы кіраўнікам, сустракаюцца ва ўсіх сферах і галінах.
Распаўсюджаным парушэннем з’яўляецца выплата заработнай платы кіраўніку без уліку ўстаноўленага яму кантрактам каэфіцыента як штомесяц, так і нарастаючым вынікам з пачатку года.
Асобная ўвага надаецца пытанню выплатаў прэмій, кароткатэрміновых бонусаў па выніках працы за квартал, паўгоддзе, год.
Немалаважнае значэнне мае правільнасць вызначэння назвы пасады кіраўніка. Так, на адным з прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці неабгрунтаванае прысваенне кіраўніку пасады генеральны дырэктар пры адсутнасцi ў арганізацыі даччыных прадпрыемстваў, адасобленых падраздзяленняў і невысокай колькасці работнікаў прывяло да памылковага вызначэння тарыфнага каэфіцыента кіраўніку, яго намеснікам і, як вынік, да неабгрунтаванай выплаты ім заработнай платы.
Выяўленне падобных фактаў цягне вяртанне неабгрунтавана выплачаных сумаў, а таксама негатыўна адбіваецца на іміджы кіраўніка арганізацыі.
А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці