Мінінфарм і Euronews абмеркавалі папулярызацыю іміджу Беларусі ў кантэксце правядзення Еўрагульняў

Да ведама грамадзян

Міністэрства інфармацыі Беларусі і тэлеканал Euronews абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва, паведаміліў міністэрстве.

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч 16 лістапада правёў рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі акцыянернага таварыства Euronews S.A. — дырэктарам офіса па продажах на міжнародным рынку ў Германіі К’елам Штайнам і менеджарам Янай Эрдман. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Анатоль Котаў, прадстаўнікі фонду і Нацыянальнага агенцтва па турызме.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і тэлеканалам Euronews у галіне інфармацыі. Euronews былі прэзентаваны пакеты прапаноў па папулярызацыі іміджу Беларусі за мяжой, яе турыстычных магчымасцей. У прыватнасці, размова ішла аб папулярызацыі іміджу краіны ў кантэксце правядзення ў 2019 годзе ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *