Каратэ

Спорт і турызм

Дзятлаўскія каратысты пасля міжсезоннай падрыхтоўкі распачалі сезон спаборніцтваў і паўдзельнічалі ў трох турнірах. Ва ўсіх турнірах занялі прызавыя месцы.

У адкрытым першынстве Навагрудка перамог Эдуард Рафікаў, яшчэ чацвёра нашых сталі сярэбранымі прызёрамі – Дзмітрый Самахвал, Ганна Жыбко, Вольга Жыбко, Артур Лянцэвіч.

На міжнародны турнір “Гран-пры “Мерседэс” у Кішынёў паехалі пяць прадстаўнікоў дзятлаўскай школы каратэ. Арцём Урбановіч, Анселм Асіпук, Анастасія Францішчык сталі бронзавымі прызёрамі “Мерседэса”.

У адкрытым першынстве Мінска “Юны самурай” (для дзяцей 5-12 гадоў) перамог Эдуард Рафікаў, сярэбраным прызёрам стаў Дзмітрый Самахвал, бронзавымі – Глеб Літвінскі і Сямён Адамчык.

А. УРБАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *