«Калі мы разам — мы мацнейшыя!»

Падзеі

Дзятлаўшчына сустрэла ІХ абласны фестываль творчасці маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Калі мы разам — мы мацнейшыя!».

Штогод фестываль збірае сяброў у адным з раёнаў Гродзенскай вобласці, каб аб’яднаць творчую моладзь з асаблівасцямі ў развіцці, захапіць яе рознымі відамі мастацтва, якія да таго ж з’яўляюцца эфектыўнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі.

У мінулым годзе «асаблівыя» маладыя людзі сустракаліся на Мастоўскай зямлі, сёлета іх вітае Дзятлаўшчына. Фестываль дае магчымасць для рэалізацыі творчага патэнцыялу, дапамагае набыць веды пра сябе і све здольнасці, раскрыць новыя таленты і імёны. Мерапрыемства 2017 года праходзіць у фармаце «Еўрабачання»: «асаблівыя» артысты прадстаўляюць творчасць народаў свету. У фестывалі прымаюць удзел калектывы аддзяленняў дзённага знаходжання для людзей з абмежаванымі магчымасцямі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гродзенскай вобласці, а таксама Васілішкаўскі дом-інтэрнат — усяго 21 творчы калектыў.

Святочная атмасфера адчувалася ўжо ў фае Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе роставыя лялькі і моладзь у народных строях хлебам-соллю сустракалі кожную дэлегацыю ўдзельнікаў. Шэфства над гасцямі адразу бралі валанцёры, якіх дэлегацыі маглі адрозніць па каляровых гальштуках (кожнаму раёну адпавядаў свой колер). У фае ладзілася выстава творчасці маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Сёлета для выставы майстравалі лялек розных нацыянальнасцяў у адпаведных уборах. Якую краіну прадстаўляў раён – такіх лялек ён і рыхтаваў. Атрымалася сапраўдная лялечная “дружба народаў свету”.

Тым, хто здарожыўся, валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага крыжа прапаноўвалі гарачую каву, чай, ваду — на выбар. Прычым, замовіць напоі можна было на працягу ўсяго свята, як і сфатаграфавацца на памяць.

І. Стырнік
Фота аўтара.



4 комментария по теме “«Калі мы разам — мы мацнейшыя!»

  1. Спасибо организаторам за такой замечательный праздник.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. После праздника остались яркие эмоции, спасибо участникам!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  3. А я вообще восхищаюсь талантами и силой ребят, которых жизнь обидела. И счастье, что сегодня есть такие общества, как дятловский «Праменчик», есть люди, которые готовы с ними заниматься, организовывать встречи, мероприятия, экскурсии.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *