Цеплавая энергія патрабуе ўвагі

Падзеі

Цяпло неабходна для вядзення мноства тэхналагічных працэсаў і вытворчасці іншых відаў энергіі. Але цяпло можа быць небяспечным для таго, хто не выконвае правілы тэхнікі бяспекі.

Неабходна памятаць, што тэмпература гарачай вады, якая праходзіць па трубаправодах, можа дасягаць ста пяцідзесяці градусаў, а тэмпература пары — трохсот градусаў. Нават лёгкае дакрананне да трубаправода з такой тэмпературай прыводзіць да сур’ёзных апёкаў. Небяспеку выклікаюць таксама разрывы трубаправодаў падземнай пракладкі, бо пад асфальтам або дзірваном можа ўтварыцца прамывіна, запоўненая гарачай вадой.

Асабістыя меры бяспекі пры карыстанні цеплавой энергіяй неабходна выконваць і ў побыце, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, звязаных з апёкамі і траўмамі.

  • Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, забараняецца:
  • спускацца ў адкрытыя цеплавыя камеры, калодзежы, каналы;
  • спускацца і пераходзіць у неабсталяваных месцах траншэі, каналы, дзе вядуцца работы па пракладцы або рамонце цеплавых сетак;
  • набліжацца да прамывінаў, якія ўтварыліся ў месцах разрыву трубаправодаў, бліжэй чым на 5 метраў;
  • дакранацца да трубаправодаў пары і гарачай вады;
  • хадзіць па трубаправодах, канструкцыях і перакрыццях;
  • пералазіць праз трубаправоды надземнай пракладкі ў месцах, не абсталяваных пераходнымі мосцікамі;
  • знаходзіцца блізка ад запорнай, рэгулюючай і ахоўнай арматуры, фланцавых злучэнняў трубаправодаў;
  • круціць засаўкі, вентылі і краны на любых трубаправодах;
  • заходзіць у памяшканні цэнтральных цеплавых пунктаў;
  • набліжацца да месцаў, дзе вядуцца работы па рамонце цеплавых сетак і праводзяцца зварачныя работы.

Ю. ПАНАСЕНКА,
дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе Слонімскай энергаінспекцыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *