Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі на аплату камунальных паслуг у студзені — кастрычніку бягучага года атрымалі больш за 14 тыс. дамашніх гаспадарак. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла на круглым стале ў Палаце прадстаўнікоў.
Пры гэтым больш за 11 тыс. дамашніх гаспадарак субсідыі былі налічаны па выяўным прынцыпе, больш за 3 тыс. — па заяўным. Усяго за 10 месяцаў 2017 года субсідыі былі выдзелены на суму звыш Br580 тыс. У кастрычніку — снежні 2016 года БЖС былі прадастаўлены 2385 дамашнім гаспадаркам на суму Br35 024.
Сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый дае магчымасць аказаць адрасную падтрымку малазабяспечаным сем’ям, яна ўведзена ў Беларусі восенню 2016 года. На атрыманне субсідый могуць разлічваць сем’і, у якіх на аплату жыллёва-камунальных паслуг ідзе 20 працэнтаў даходаў для гарадской мясцовасці і 15 працэнтаў — для сельскай. Цяпер прапрацоўваецца пытанне пашырэння спіса атрымальнікаў гэтых субсідый.