У Дзятлаве прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў правёў намеснік старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Сяргей Лях

Падзеі

17 лістапада 2017 года у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў правёў намеснік старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Сяргей Лях. Па прававую дапамогу звярнулася прадстаўнікі трох раённых арганізацый. Спецыялісты юрыдычных службаў і антыкрызісны кіраўнік прыйшлі з пытаннямі, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі эканамічнага суда.

Так, юрысконсульта Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства цікавілі магчымасці спагнання запазычанасці з суб’екта гаспадарання, які знаходзіцца ў працэдуры ліквідацыі. Юрысконсульт ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» звярнуўся да намеснік старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці, каб даведацца аб перавагах медыяцыі, якая набывае ўсё большае распаўсюджанне ў нашай рэспубліцы. Антыкрызісны кіраўнік (КУП па аказанні паслугаў «Дзятлаўскі цэнтр па банкротстве і антыкрызісным кіраванні) звярнуўся па кансультацыю па пытанні дзейнасці па антыкрызісным рэгуляванні трох сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.

Намеснік старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Сяргей Лях не толькі падрабязна і грунтоўна адказаў на ўсе пытанні, але і значна шырэй азнаёміў з праблематыкай спагнання запазычанасцяў, расказаў, як пры гэтым дзейнічае эканамічны суд, падказаў магчымыя шляхі вырашэння праблемных сітуацый, прывёў прыклады з юрыдычнай практыі.

Пасля прыёму грамадзян намеснік старшыні эканамічнага суда
вобласці Сяргей Лях і антыкрызісны кіраўнік Міхаіл Цімошка наведалі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна, якія маюць патрэбу ў антыкрызіснай санацыі, і абмеркавалі
актуальныя пытанні іх далейшай гаспадарчай дзейнасці.

І. СТЫРНІК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *