Абмеркаванне праекта стратэгіі развіцця навукі і тэхналогій

Падзеі

Праект стратэгіі «Навука і тэхналогіі: 2018-2040» вынесены на грамадскае абмеркаванне. З поўным тэкстам дакумента можна азнаёміцца на сайце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Стратэгія «Навука і тэхналогіі: 2018-2040» — адзін з ключавых дакументаў, які будзе вынесены на II з’езд вучоных Беларусі. У дакуменце вызначаны прыярытэты доўгатэрміновага развіцця навукі і тэхналогій, а таксама комплекс інструментаў удасканалення навукова-тэхнічнай сферы, якія забяспечаць новую якасць эканамічнага росту Беларусі і выхад у перспектыве на сусветны ўзровень канкурэнтаздольнасці па шэрагу напрамкаў. Стратэгія распрацавана вучонымі Нацыянальнай Акадэміяй навук Беларусі з улікам заўваг і прапановаў, якія паступілі ад органаў дзяржкіравання, рабочых груп і асобных вучоных. Адзначаецца, што ініцыятывы інтэлектуалізацыі і лічбавай індустрыялізацыі павінны стаць часткай нацыянальнай ідэі па развіцці Беларусі. Нарошчванне інтэлектуальнага складніка эканамічнага росту павінна забяспечвацца па трох напрамках — ператварэнне Беларусі ў IT-краіну, узмацненне ўзаемадзеяння ў навуцы і інавацыях, нарошчванне навукова-тэхнічнай кампетэнтнасці і ўзмацненне мабільнасці кадраў. Прыярытэтамі будуць стварэнне серыйнай вытворчасці электратранспарту, у тым ліку беспілотнага, развіццё робататэхнікі, тэхналогій на аснове «Інтэрнэту рэчаў». Таксама перспектыўнымі напрамкамі лічацца стварэнне штучных нервовых сістэм робатаў (штучнага інтэлекту), малых і звышмалых касмічных апаратаў, сродкаў новага пакалення для лячэння ВІЧ-інфекцыі і гепатыту С, проціпухлінных лекаў. Згодна са стратэгіяй, да 2040 года ў Беларусі павінна быць забяспечана паўсюднае прымяненне камп’ютарных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм у вытворчасці, дзяржкіраванні, абароне, сістэм квантавай крыптаграфіі, воблачных тэхналогій.

Прадугледжваецца, што дзякуючы рэалізацыі стратэгіі да 2040 года навукаёмістасць ВУП павінна скласці 3 працэнты, доля прарыўных навуковых даследаванняў і распрацовак — 30 працэнтаў у агульным аб’ёме, доля высокатэхналагічных сектараў у структуры эканомікі — 10 працэнтаў. У агульным аб’ёме вытворчасці прамысловых прадпрыемстваў 25 працэнтаў будзе займаць інавацыйная прадукцыя.

Па матэрыялах рэспубліканскага друку



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *