Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Іўеўскі лясгас” стала пляцоўкай для традыцыйнага абласнога семінара маладых спецыялістаў лясной гаспадаркі “Лес – моладзь — будучыня”, якія прыбылі на першае працоўнае месца пасля заканчэння навучальных установаў у 2017 годзе. У мерапрыемстве прынялі ўдзел і маладыя спецыялісты дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Дзятлаўскі лясгас” — памочнік ляснічага Дзям’янавіцкага лясніцтва Юлія Сілівончык, майстар лесу Вензавецкага лясніцтва Ульяна Анісімава і юрысконсульт Дар’я Заруцкая.
Маладых спецыялістаў у ДЛГУ “Іўеўскі лясгас” чакала насычаная праграма. Пачынаючыя лесаводы пазнаёміліся з работай Ліпнішскага, Іўеўскага лясніцтваў і размешчанага на яго тэрыторыі ляснога пітомніка, дзе маладыя спецыялісты пасадзілі з ліпаў і клёнаў алею памяці.
Завяршыўся семінар пленарным пасяджэннем, якое прайшло пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзіміра Семенюка. Пасля адбылося пасвячэнне маладых спецыялістаў у лесаводы, ім уручылі пасведчанні. Сваімі ўражаннямі аб праведзеным семінары, а таксама аб першых кроках у прафесіі падзяліліся некаторыя маладыя спецыялісты, іх на сустрэчы прысутнічала 29.
І. СКВАРЧЫНСКІ,
намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”