Aсноўная дзея разгарнулася ў глядзельнай зале. Напачатку удзельнікам свята прапанавалі паглядзець кінастужку пра Дзятлаўшчыну, а затым заклікалі ажыццявіць захапляльнае падарожжа вакол свету і наведаць 21 краіну. Але перш, чым адправіцца ў вандроўку, вядучыя “Еўрабачання “Калі мы разам – мы мацнейшыя” Вольга Сакута і Мікіта Чубрык прадставілі
ганаровае журы фестывалю. Гэта былі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама А. Дубовік, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама А. Зімнавода, галоўны спецыяліст камітэта Н. Табола, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Н. Талкачова, старшыня Гродзенскага абласнога адзялення “Беларускага Фонда Міру” І. Калбаска, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў В. Лукашэвіч, Дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення “Беларускі дзіцячы фонд” Т. Чарвякова, інспектар па культурна-масавай рабоце Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ” А. Багдавновіч, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама І. Кухарэвіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама А. Васкель.
— Дзявяты фестываль сабраў у Дзятлаве маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, — зазначыў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама А. Зімнавода. – Усяго на Гродзеншчыне тэрытарыяльныя аддзяленні дзённага знаходжання наведваюць 670 чалавек, у вобласці функцыянуюць 170 працоўных майстэрняў і клубаў. Мы ганарымся тым, што вы робіце. Напрыклад, такіх прыгожых лялек, як на вашай выставе творчасці, можа зрабіць далёка не кожны майстар. Я жадаю вам удачы, поспехаў, самарэалізайцыі і ў добры шлях.
Дзякуючы ўдзельнікам фестывалю, у першым аддзяленні гледачы пазнаёміліся з культурай, звычаямі, песнямі і танцамі Злучаных штатаў Амерыкі, якія прадстаўляў Слонімскі раён, Грузіі (Смаргонскі раён), Украіны (Зэльвенскі раён), Польшчы (Гродзенскі раён), Францыі (Ашмянскі раён), Малдовы (Свіслацкі раён), Іспаніі (Ленінскі раён горада Гродна), Літвы (Астравецкі раён), Расіі (Шчучынскі раён – Васілішкі), Англіі (Кастрычніцкі раён горада Гродна) і Беларусі, якую прадставілі гаспадары пляцоўкі – аддзялене дзённага знаходжання для людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.
І. СТЫРНІК