Гарэў рулон сена
Дзятлаўскія ратаўнікі прынялі паведамленне аб загаранні рулона сена каля лясу непадалёку ад вёскі Боркі.
Аператыўныя дзеянні дазволілі хутка справіцца з узгараннем, у выніку пажару рулон толькі часткова быў пашкоджаны агнём. Асноўная версія здарэння — падпал і неасцярожнае абыходжанне з агнём неўстаноўленай асобы.
Разрыў ацяпляльнага катла
У аграгарадку Малі Астравецкага раёна ў падвале прыватнага дома разарваўся ацяпляльны кацёл.
Высветлілася, што гаспадар дома раніцай падпаліў кацёл, забыўшыся адкрыць кран падачы вады ў сістэму. Праз некаторы час мужчына адкрыў яго, і адразу ж адбыўся разрыў катла.
У выніку інцыдэнту пашкоджаны кацёл і пяць дзвярных праёмаў. Гаспадар атрымаў тэрмічныя апёкі 2-3 ступені.
Загінуў пенсіянер
У аграгарадку Дэмбрава Шчучынскага раёна ў час пажару ў сваім доме загінуў 89-гадовы пенсіянер.
Асноўная версія пажару — кароткае замыканне электрагрэлкі.
А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС