«Вам гады — не бяда!»

Падзеі

Пад такой назвай у аграгарадку Круцілавічы 1 кастрычніка прайшоў канцэрт, прымеркаваны да Дня пажылых людзей. Са словамі віншавання да жыхароў аграгарадка звярнулася старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Свае музычныя падарункі дарылі ансамбль народнай песні «Суседачкі», Мілана Падліпская, Насця Бортнік, Алеся Адамчык, Ульяна Баброўская, Жэня Анушкевіч, Дарына Заваротная. На працягу канцэрта для людзей пажылога ўзросту гучалі віншаванні і пажаданні.

Т. Буча, мастацкі кіраўнік 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *