У саюз з сябрамі

Падзеі

У рамках праекта ГА «БРСМ» «У саюз з сябрамі» раённую арганізацыю папоўнілі 39 навучэнцаў сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел ветэраны моладзевага руху, былыя лідары раённай арганізацыі ГА «БРСМ».

Яўгенія Савань расказала саюзнай моладзі, чым жыў камсамол у часы яе маладосці, якія мерапрыемствы яны ладзілі, дзе пабылі. Юнакам і дзяўчатам яна пажадала таксама быць актыўнымі.
Андрэй Сатараў заклікаў новых удзельнікаў раённай моладзевай арганізацыі не чакаць гатовых рашэнняў, самім праяўляць ініцыятыву, бо моладзь — надзея нашай краіны, яе будучыня.

Ва ўрачыстай абстаноўцы госці і першы сакратар раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык уручылі членскія білеты новым удзельнікам арганізацыі. Два імяніннікі атрымалі яшчэ і падарункі ад раённага камітэта ГА «БРСМ».

Кацярына Хілімончык расказала аб праектах і мерапрыемствах саюзнай моладзі, у якіх жадаючыя змогуць знайсці цікавае для сябе, падзякавала за работу ў час працоўнага семестра «Лета-2017».

Да віншаванняў далучыліся класныя кіраўнікі навучэнцаў Вольга Старыкава і Аліна Макарэвіч, дырэктар школы Аксана Пацыновіч.

І. КАЎКЕЛЬ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *