Асабісты прыём грамадзян у аграгарадку Дварэц 19 кастрычніка 2017 года правёў старшыня Дзятлаўскага раённага савета Аляксандр Бараноўскі.
Выбаршчыкі звярнуліся да А. Бараноўскага з пытаннямі па рабоце вулічнага асвятлення і выдалення аварыйных дрэваў у паселішчах.
У час прыёму дадзены кампетэнтныя тлумачэнні па сутнасці зваротаў, выкананне іншых узята на дэпутацкі кантроль.
Інфармслужба “Перамогі”